https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі будзе створана кватаванне працоўных месцаў для інвалідаў


Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення па справах інвалідаў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вікторыя Грэчыха.
«Кватаванне працоўных месцаў для інвалідаў — адно з новаўвядзенняў закона „Аб правах інвалідаў“. Упершыню там прапісаны пасыл, што ў нашай краіне будзе створана кватаванне працоўных месцаў. У цяперашні час распрацоўваецца канцэпцыя аб гэтым кірунку дзейнасці. І ўся дакументацыя будзе ўтрымлівацца ў законе „Аб занятасці“. Прадпрыемствам будзе даведзена пэўная квота працоўных месцаў, на якую наймальнік абавязаны будзе ўзяць пэўную колькасць інвалідаў», — распавяла Вікторыя Грэчыха.

Асобным артыкулам закона будуць прадугледжаны падатковыя льготы. «У нас і сёння шэраг падатковых ільгот прадугледжаны грамадскім аб’яднанням інвалідаў. Гэта і падатак на прыбытак, і падатак на зямлю, на нерухомасць і гэтак далей, вельмі шмат падаткаў. У нас пяць вядучых аб’яднанняў, з якімі мы цесна працуем. З імі ў нас заключаны пагадненні аб узаемадзеянні. Так, у складзе гэтых грамадскіх аб’яднанняў на сённяшні дзень функцыянуе 79 прадпрыемстваў, дзе працуюць больш за 4 тыс.інвалідаў», — праінфармавала начальнік упраўлення.

У Беларусі пражываюць каля 120 тыс. людзей з інваліднасцю, якія маюць працоўныя рэкамендацыі. З іх 60% працуюць. «Службы занятасці праводзяць вялікую працу з людзьмі з інваліднасцю ў плане перанавучання. Для гэтага функцыянуе цэлая сістэма. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца такія спецыяльнасці, як „машыніст“, „качагар кацельні“, „цырульнік“, „аператар ПВМ“ (падрыхтоўка па гэтай спецыяльнасці вядзецца на базе Беларускага пратэзна-артапедычнага цэнтра, у структуры якога функцыянуе спецыялізаваны адукацыйны цэнтр), „кантралёр-касір“, „прадавец“, „дзяжурны атракцыёнаў і гульнявога абсталявання“ і гэтак далей. Органы па працы і сацыяльнай абароне штогод пачынаючы з 2019 года праводзяць інфармаванне ўсіх людзей з інваліднасцю, якія прафесіі можна атрымаць, як гэта зрабіць, якія ўмовы ёсць для перанавучання. Трэба сказаць, што шмат людзей адгукаецца і працаўладкоўваецца. За 9 месяцаў гэтага года звярнуліся больш за 2 тыс.інвалідаў, працаўладкаваны амаль 1,5 тыс з іх», — дадала Вікторыя Грачыха.

Звязда, 4 снежня 2022
 
Дата публикации:04.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:823
 
Ключевые слова:
Инвалиды Трудоустройство Квота Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме