https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ствараецца буйны прамысловы холдынг "Аўтакампаненты"


У Беларусі ствараецца холдынг "Аўтакампаненты", у які ўвойдуць 13 прамысловых прадпрыемстваў Беларусі, паведаміў начальнік упраўлення машынабудавання і аўтакампанентаў Міністэрства прамысловасці Уладзімір Ключнікаў.
Паводле яго слоў, мэтай стварэння холдынгу з`яўляецца кансалідацыя намаганняў прадпрыемстваў, якія ўвойдуць у холдынг, правядзенне адзінай палітыкі, аб`яднанне збытавай і забеспячэнскай дзейнасці, тавараправодных сетак.

"Холдынг дазволіць прапанаваць спажыўцам увесь спектр прадукцыі, якая для іх з`яўляецца больш прывабнай", — лічыць начальнік упраўлення.

У адпаведнасці з указам прэзідэнта № 388 ад 30 жніўня 2011 года, у мэтах стварэння холдынгу ў дзяржуласнасць бязвыплатна перадаюцца акцыі ААТ "Барысаўскі завод агрэгатаў" балансавым коштам прыкладна 36 млрд. рублёў і ААТ "Радыёхваля" (Гродна) балансавым коштам прыкладна 47 млрд. рублёў. Гэтыя акцыі знаходзяцца ва ўласнасці ААТ "Мінскі маторны завод".

Акрамя гэтага, уносяцца ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд ААТ "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" (БАТЭ) акцыі 12 ААТ: "Белкард" (Гродна) (на 226,9 млн. рублёў), "Барысаўскі завод "Аўтагідраўзмацняльнік" (123 млрд.), "Барысаўскі завод агрэгатаў" (43,3 млрд.), "Віцебскі завод электравымяральных прыбораў" (29,1 млрд), "Завод гідраўлічнага машынабудавання" (Кобрын) (4,7 млрд.), "Прэма" (Горкі) (5 млрд.), "Радыёхваля" (59,3 млрд.), "Рудзенск" (10,8 млрд.), "Шчучынскі завод "Аўтапровад" (107 млн.), "Экран" (Барысаў) (21,2 млрд.), "Радыётэхніка" (Ашмяны) (2,3 млрд.), "Жодзінскі доследна-эксперыментальны механічны завод "Рэміз" (705,4 млрд.).

Кіруючай кампаніяй вызначана ААТ "БАТЭ".

Указам устаноўлена, што не абкладаюцца падаткам абарот па выплатнай і бязвыплатнай перадачы тавараў (работ, паслуг), уключаючы асноўныя сродкі і нематэрыяльныя актывы, маёмасных правоў у межах холдынгу; перадачы арэндадаўцам аб`екта арэнды арандатару ў межах холдынгу.

Устаноўлены і іншыя льготы. Вызначаны сумы ўзнагарод кіраўнікоў, намеснікаў і спецыялістаў холдынгу ў залежнасці ад атрыманага прыбытку.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2011
 
Дата публикации:02.09.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3305
 
Ключевые слова:
Промышленность Беларуси Экономика Товары из Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме