https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск за першае паўгоддзе 2011 года абслужыў на 21,1% больш пасажыраў


Па выніках першага паўгоддзя 2011 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск былі абслужаны 5.942 рэйсы і 612.188 пасажыраў. Пры гэтым прырост склаў 22,4% і 21,1% адпаведна ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, паведамляе прэс-служба аэрапорта.
Грузапаток па выніках студзеня—чэрвеня 2011 года пераўзышоў паказчык шасці месяцаў 2010 года на 22,4% і склаў 4.252,1 тоны грузу.

У чэрвені 2011 года былі абслужаны 1.296 рэйсаў, што на 20,4% больш, чым у чэрвені 2010 года.

Пасажырапаток Нацыянальнага аэрапорта Мінск па выніках чэрвеня 2011 года склаў 161.939 чалавек, тым самым перавысіўшы паказчык аналагічнага леташняга перыяду на 11,2%.

Нацыянальны аэрапорт Мінск — асноўны міжнародны аэрапорт краіны, займае пераважнае геаграфічнае размяшчэнне, таму што знаходзіцца на перасячэнні найбольш значных ліній, што звязваюць Заходнюю Еўропу і СНД. Аэрапорт з`яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі аэрапортаў і Асацыяцыі аэрапортаў грамадзянскай авіяцыі краін СНД.

Аэрапорт мае адну ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 3.641 м, што дазваляе кругласутачна абслугоўваць усе тыпы паветраных суднаў; валодае тэрміналам прапускной здольнасцю 3,6 млн. пасажыраў у год; мае чатыры сертыфікаты на адпаведнасць міжнародным сістэмам менеджменту якасці, у тым ліку сертыфікаваў сістэму менеджменту якасці па стандарце ISO 9001:2008; забяспечвае палёты больш чым у 37 міжнародных напрамках у Заходнюю Еўропу, на Блізкі Усход і іншыя рэгіёны.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2011
 
Дата публикации:31.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2637
 
Ключевые слова:
Мінск Авиаперевозки Аэропорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме