https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зарплата ў Беларусі


Найболей шматлікую групу ў Беларусі складаюць работнікі з зарплатай ад 1 да 1,5 млн. рублёў.
У Беларусі найболей шматлікую групу складаюць работнікі, якім налічваецца заработная плата ў памеры ад 1 да 1,5 млн. рублёў (28,7% ад агульнай колькасці). Такія даныя апублікаваў Белстат па выніках выбарачнага абследавання арганізацый усіх відаў эканамічнай дзейнасці і ўсіх форм уласнасці, акрамя арганізацый з сярэдняй колькасцю працоўных 15 чалавек і менш і малых арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці.

Далей ідуць работнікі з зарплатай ад 1,5 да 2 млн. — 19,5%, ад 2 да 3 млн. — 14,8%, ад 800 тыс. да 1 млн. — 12,5%, ад 600 да 800 тыс. — 10,8%, больш як 3 млн. — 6,5%, ад 500 да 600 тыс. — 4,3%, да 500 тыс. — 2,9%.

Сярод відаў дзейнасці найболей масавую групу складаюць работнікі, якія таксама атрымліваюць зарплату ад 1 да 1,5 млн. рублёў: у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 30%, рыбалоўстве і рыбаводстве — 34,7%, горназдабыўнай прамысловасці — 36,5%, апрацоўчай прамысловасці — 28,7%, вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу, вады — 31,7%, гандлю — 33,8%, транспарце і сувязі — 26,9%, аперацыі з нерухомасцю, арэндзе і аказанні паслуг спажыўцам — 23,8%, адукацыі — 28,3%, ахове здароўя і аказання сацыяльных паслуг — 35,1%, аказанні камунальных паслуг — 28,5%.

Разам з тым для шэрагу відаў эканамічнай дзейнасці максімальная група ссунута ў бок больш высокіх зарплат. Так, самую шматлікую групу работнікаў у будаўніцтве складаюць тыя, хто атрымлівае зарплату ад 2 да 3 млн. — 28,4%, фінансавай дзейнасці і навуковых даследаваннях і распрацоўках ад 1,5 да 2 млн. — 31,9% і 24,4% адпаведна.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2011
 
Дата публикации:21.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2502
 
Ключевые слова:
Финансы Зарплата Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме