https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Леанід Козік: Стабілізацыйны крэдыт МВФ дапаможа захаваць працоўныя месцы ў Беларусі


Стабілізацыйны крэдыт Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) дапаможа захаваць працоўныя месцы ў Беларусі. Такое меркаванне 5 ліпеня выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леанід Козік падчас сустрэчы з пастаянным прадстаўніком МВФ у Беларусі Наталляй Калядзінай.
Паводле інфармацыі прэс-службы ФПБ, на працягу гадзіны бакі абмяркоўвалі эканамічную сітуацыю ў краіне, перспектывы і ўмовы давання Беларусі стабілізацыйнага крэдыту.

Калядзіну цікавіла меркаванне федэрацыі "як прадстаўніка інтарэсаў абсалютнай большасці працоўных краіны" адносна пытання давання гэтага крэдыту.

Кіраўнік ФПБ адзначыў, што федэрацыя "цалкам падтрымлівае ўрад у яго просьбе даць стабілізацыйны крэдыт".

"Мы разумеем, што гэтыя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку бягучага рахунку плацежнага балансу, — сказаў ён. — Але ў той жа час гэта дасць магчымасць іншыя рэсурсы накіраваць на падтрыманне рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы, у якой пазіцыя прафсаюзаў застаецца нязменнай — павінны быць захаваны працоўныя месцы і стабільны ўзровень даходаў працоўных".

Козік, паведамляе прэс-служба федэрацыі, станоўча ацаніў працу ўрада краіны па выпраўленні крызіснай сітуацыі ў эканоміцы і на валютным рынку. Ён адзначыў, што "нягледзячы на крызіс, ужо з`яўляецца ўпэўненасць у тым, што, як сказаў прэзідэнт краіны, сітуацыя з кожным днём будзе змяняцца да лепшага".

Беларусь разлічвае прыцягнуць ад 3,5 да 8 млрд. долараў у межах новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ. Заяўку ў МВФ на даванне стабілізацыйнага крэдыту ўрад і Нацыянальны банк накіравалі 31 мая.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 5 ліпеня 2011 
 
Дата публикации:05.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3294
 
Ключевые слова:
Стабилизационный кредит МВФ Финансы Профсоюзы Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме