https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара на таргах БВФБ вырас да 4.973 рублёў


Курс долара ЗША на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 ліпеня вырас на 16 пунктаў да 4.973 рублёў.
Паводле даных БВФБ, аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 24 банкі, склаў 22 млн. 366 тыс. долараў (попыт — 22 млн. 366 тыс., прапанова — 7 млн. 244 тыс.).

Курс еўра знізіўся з 7.129 да 7.105 рублёў. У таргах удзельнічала 26 банкаў. Попыт — 1 млн. 253 тыс. еўра, прапанова — 4 млн. 215 тыс., аб`ём — 4 млн. 215 тыс.

Курс расійскага рубля паменшыўся са 177,73 да 177,70 беларускага. Аб`ём таргоў склаў 312 млн. 86 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 8 млн. 349 тыс., прапанова — 312 млн. 86 тыс.). У таргах удзельнічала 27 банкаў.

Курс кошыка валют (долар, еўра, расійскі рубель) на 8 ліпеня роўны 1.844,87 рубля супраць 1.845,04 днём раней. З пачатку года курс кошыка вырас на 74,92%, долара — на 65,77%, еўра — на 78,86%, расійскага рубля — на 80,52%.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 7 ліпеня 2011
 
Дата публикации:07.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2706
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Валюта Белорусский рубль Экономика Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме