https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гомельскія мытнікі канфіскавалі ў грамадзяніна Украіны вясельныя прыналежнасці на 50 млн. рублёў


Супрацоўнікі гомельскай мытні 7 ліпеня выявілі буйную партыю кантрабанды ў цягніку зносінамі Харкаў — Калінінград.
Пры надглядзе ручной паклажы грамадзяніна Украіны былі знойдзены вясельныя сукенкі і прыналежнасці для вясельнай цырымоніі: нарукаўнікі, падвязкі, ручнікі, вянкі, банты, гірлянды, вырабы ў форме галубоў.

Як паведамляе прэс-група Гомельскай мытні, было ўстаноўлена, што тавар не адносіцца да тавараў для асабістага карыстання і падлягае мытнаму дэклараванню, што грамадзянінам зроблена не было. Увесь тавар арыенціровачным коштам больш як 50 млн. беларускіх рублёў канфіскаваны. Распачаты адміністрацыйны працэс.

Вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да расіянкі, у багажы якой гомельскія мытнікі знайшлі 34 таблеткі феназепаму. З дапамогай тэхнічных сродкаў мытнага кантролю было высветлена, што лекавыя сродкі з`яўляюцца псіхатропнымі рэчывамі.

Алена Германовіч, БелаПАН
Гомель, 8 ліпеня 2011
 
Дата публикации:09.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2672
 
Ключевые слова:
Криминал Контрабанда Белорусская таможня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме