https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў вырас да 4.989 рублёў


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 11 ліпеня, вырас на 21 рубель і склаў 4.989 рублёў.
Паводле даных Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам удзельнічалі 23 банкі. Аб`ём таргоў склаў 14 млн. 548 тыс. долараў (попыт — 14 млн. 548 тыс., прапанова — 2 млн. 573 тыс.).

У таргах расійскім рублём удзельнічалі 25 банкаў. Курс знізіўся на 0,49 рубля і склаў 177,65 рубля. Аб`ём таргоў склаў 305 млн. 424 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 24 млн. 390 тыс., прапанова — 305 млн. 424 тыс.).

У таргах еўра ўдзельнічалі 24 банкі. Аб`ём таргоў склаў 2 млн. 8 тыс. еўра (попыт — 682 тыс., прапанова — 2 млн. 8 тыс.), а курс знізіўся на 50 рублёў і склаў 7.061 рубель за еўра.

У дачыненні да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель умацаваўся на 0,19% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 12 ліпеня склаў 1.842,85 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 74,73%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 66,30%, да расійскага рубля — на 80,47%, да еўра — на 77,75%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2011
 
Дата публикации:11.07.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2513
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Финансы Валюта Биржевые торги Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме