https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


168 карупцыйных злачынстваў па лініі АПК выявілі супрацоўнікі падраздзяленняў БЭЗ на Міншчыне


У перыяд правядзення пасяўной і ўборачнай кампаній супрацоўнікамі падраздзяленняў БЭЗ Мінскай вобласці выкрыта 168 карупцыйных злачынстваў па лініі АПК. У агульнай структуры злачыннасці ўдзельная вага злачынстваў у сферы аграпрамысловага комплексу складае 44,2 працэнта.
Як паведамляе УУС аблвыканкама, на сённяшні дзень супрацоўнікамі падраздзяленняў БЭЗ Мінскай вобласці ўстаноўлена злачынная дзейнасць 22 службовых асоб сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэгіёна, якія, выходзячы за рамкі правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ім па службе, давалі незаконныя ўказанні падпарадкаваным работнікам на ўнясенне заведама ілжывых звестак у афіцыйныя дакументы аб утойванні падзяжу.

Асноўнай мэтай дачы такіх указанняў з боку кіраўнікоў з’яўлялася: карыслівая зацікаўленасць, якая выказвалася ў атрыманні прэміяльных і іншых грашовых выплат за належнае выкананне сваіх службовых абавязкаў, або іншая асабістая зацікаўленасць, якая заключалася ў паляпшэнні паказчыкаў на прадпрыемстве, стварэнні бачнасці спрыяльнай работы, імкнення пазбегнуць дысцыплінарнай (матэрыяльнай) адказнасці за дапушчаныя факты звышнарматыўны падзеж жывёлы і інш.

Указаны від злачынстваў выкрываўся ў 13 раёнах Мінскай вобласці.

Адказнасць за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 2 да 6 гадоў і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Сяргей Расолька
Звязда, 30 верасня 2022
 
Дата публикации:30.09.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:810
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Уборочная кампания Коррупция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме