У поле зроку праваахоўнікаў трапіў 31-гадовы ўраджэнец адной з суседніх краін, які пражывае ў Дзяржынскім раёне. Паўгода мужчына працаваў закладчыкам псіхатропаў, а мінулай вясной арганізаваў уласны наркашоп.
«Аптовыя партыі забіраў па ўсёй Беларусі, дзяліў іх на дозы і раскладваў на тэрыторыі сталіцы, Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Дома ў фігуранта выяўлена і канфіскавана больш за 300 г розных наркотыкаў, электронныя вагі, пакеты для фасоўкі і ізастужка», — распавялі падрабязнасці ў МУС.
Следчыя распачалі крымінальную справу за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.
Звязда, 23 кастрычніка 2022