https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў узрос да 4.970 рублёў


Курс долара ЗША па выніках біржавых таргоў, што прайшлі 31 мая, узрос на 38 рублёў і склаў 4.970 рублёў.
Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах доларам бралі ўдзел 24 банкі. Аб`ём таргоў склаў 27 млн. 542 тыс. долараў (попыт — 27 млн. 542 тыс., прапанова — 10 млн. 267 тыс.).

У таргах расійскім рублём бралі ўдзел 28 банкаў. Курс узрос на 0,30 рубля і склаў 177,62 рубля. Аб`ём таргоў склаў 392 млн. 192 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 395 млн. 818 тыс., прапанова — 392 млн. 192 тыс.).

У таргах еўра бралі ўдзел 23 банкі. Аб`ём таргоў склаў 3 млн. 359 тыс. еўра (попыт — 3 млн. 530 тыс., прапанова — 3 млн. 359 тыс.), а курс узрос на 53 рублі і склаў 7.159 рублёў за еўра.

У дачыненні да валютнага кошыка (долар ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,26% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка на 1 чэрвеня склаў 1.848,87 рубля.

З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 75,30%. Пры гэтым да долара ЗША курс знізіўся на 65,67%, да расійскага рубля — на 80,43%, да еўра — на 80,22%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 мая 2011
 
Дата публикации:31.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2338
 
Ключевые слова:
Валютный кризис в Беларуси Финансы Доллар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме