https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Праз адзін-два месяцы мы забудзем пра ўсе валютныя непарадкі


Праз адзін-два месяцы Беларусь урэгулюе сітуацыю на валютным рынку, заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 мая падчас наведвання ААТ "Александрыйскае" ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.
"Так, цяжкавата сёння. Вырулім. Праз адзін-два месяцы мы спакойна забудзем пра ўсялякія валютныя непарадкі", — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: "Далей Беларусь пойдзе сваім шляхам. Апошнім часам нам усё часцей падкідаюць ідэі ў сувязі з гэтымі фінансавымі непарадкамі: маўляў, патрэбны рэформы. Нас тонка, акуратна, з падачы, вядома, адтуль падштурхоўваюць да нейкіх рэформаў і крычаць, асабліва гэтыя, з пятай калоны, што патрэбны неадкладна рэформы і рэформы. А што за рэформа патрэбна? Якую яны нам прапаноўваюць рэформу? Яны нам прапаноўваюць рэформу на разбурэнне".

"Нам рэформа патрэбна вось такая: калі гаспадаркі працуюць, атрымліваюць прадукцыю, у любым пункце планеты попыт на яе ёсць, тады тое, што трэба дзяржаве, — прадаў, а на астатняе — купляй па імпарце, што пажадаеш. І няма праблем з валютай. Вось такая патрэбна рэформа", — заявіў Лукашэнка. "Гэта будзе цяжка, гэта будзе доўгі шлях, але гэта — наш шлях, іншага няма шляху", — дадаў ён.

Нагадаем, 16 красавіка Лукашэнка абяцаў "выраўнаваць" сітуацыю на валютным рынку на працягу некалькіх дзён. "Сёння-заўтра-пазаўтра мы выраўнуем сітуацыю па валюце. Але вы на мяне не крыўдзіцеся. Курс — гэта справа некалькіх дзён, патрэбны, магчыма, тыдзень", — сцвярджаў ён, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рэспубліканскага суботніка.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 12 мая 2011
 
Дата публикации:12.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3134
 
Ключевые слова:
Экономика Валютный кризис в Беларуси Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме