Па матэрыялах крымінальнай справы, двое студэнтаў у канцы жніўня 2022 года пад падставай аказання дапамогі завалодалі сродкамі грамадзяніна Азербайджана. Як растлумачылі ў пракуратуры, пацярпелы, каб абыйсці ўстаноўленыя абмежаванні па памеры штомесячных міжнародных грашовых пераводаў, папрасіў сваіх знаёмых зрабіць пераводы на іх імя. Пасля аперацыі абвінавачаныя звярнуліся ў банк з заявамі аб яе скасаванні, што дазволіла ім завалодаць больш за 1,3 млн расійскіх рублёў. Адзін са студэнтаў спрабаваў сысці ад крымінальнай адказнасці, аднак быў затрыманы паблізу граніцы Беларусі.
З улікам характару злачынства і абставінаў яго ўчынення, звестак аб асобах абвінавачаных у пракуратуры Першамайскага раёна Мінска прынялі рашэнне аб санкцыянаваньні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Крымінальная справа знаходзіцца ў вытворчасці Першамайскага (Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта.
Звязда, 14 верасня 2022