https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Сітуацыя на валютным рынку будзе выраўнаваная на працягу некалькіх дзён


Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што сітуацыя на валютым рынку Беларусі будзе выраўнаваная на працягу некалькіх дзён. Пра гэта прэзідэнт заявіў, адказваючы на пытанні журналістаў 16 красавіка.
"Сёння-заўтра-паслязаўтра мы выраўнуем сітуацыю па валюце. Але вы на мяне не крыўдуйце. Курс — гэта справа некалькіх дзён, трэба, можа быць, тыдзень", — прыводзіць словы прэзідэнта дзяржінфармагенцтва БелТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што самае непрыемнае, што магло быць на валютным рынку, ужо здарылася. Паводле яго меркавання, ажыятажу з валютай можна было пазбегнуць, і людзі самі стварылі сабе праблемы.

"Я не магу сёння прадаваць золата і выкінуць валютныя запасы для таго, каб агаліць краіну. Таму быў спынены продаж. Я ўпэўнены, у найбліжэйшыя дні мы выраўнуем гэтую сітуацыю", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, на нарадзе 15 красавіка Лукашэнка выказаў меркаванне, што нельга адрэгуляваць складаныя працэсы, да прыкладу, толькі дэвальвацыяй рубля. "Вось дэвальвавалі рубель, і ўсё будзе нармальна. Камусьці будзе нармальна, а камусьці і не вельмі. Дапусцім, сёння мы танней прадаем валюту для закупкі лекаў, для аплаты прыроднага газу і іншых жыццёва неабходных тавараў. Давайце дэвальвуем. Якая заўтра будзе цана ўсяго гэтага?" — запытаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым прэзідэнт канстатаваў, што цяпер дынаміка на валютным рынку нядрэнная: "У красавіку, вось з гэтага часу на 20% павялічылася паступленне валюты. Адкуль? Таму што навялі жалезны парадак. Цяпер дынаміка станоўчая, таму ці трэба нам сёння тузацца? Думаю, не, трэба пачакаць".

Напярэдадні Лукашэнка таксама даў яшчэ адно тлумачэнне валютнаму крызісу: недахоп валюты ў Беларусі звязаны з ростам сусветных цэн на сыравіну і энерганосьбіты. Раней прэзідэнт называў іншую прычыну валютнага крызісу. У пачатку красавіка ён растлумачыў, што попыт на валюту звязаны з вялікім попытам беларусаў на імпартныя аўтамабілі ў сувязі з бліжэйшым павышэннем мытных пошлін.

17 сакавіка па выніках справаздачы прэзідэнту кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч заявіў, што "ніякай разавай дэвальвацыі ў Беларусі не будзе". "Наш вопыт сведчыць, што рэзкая дэвальвацыя — дрэннае рашэнне для беларусаў", — сказаў тады Пракаповіч. Пры гэтым ён адзначыў, што пад разавай дэвальвацыяй маецца на ўвазе павышэнне курсу замежнай валюты ў адзін момант нават на 5%.

У сакавіку ў Беларусі чысты попыт насельніцтва на валюту склаў 770 млн. долараў, аб`ём золатавалютных рэзерваў знізіўся з пачатку года на 25%.

Нацбанк працягвае ўтрымліваць афіцыйны курс беларускага рубля. Адзінае рашэнне ў частцы аслаблення курсу — пашырэнне калідора яго вагання на пазабіржавым рынку з 2% да 10%. Паводле рэкамендацый Нацбанка, камерцыйныя банкі цяпер могуць устанаўліваць курс продажу валюты для юрыдычных асоб на 10% вышэй за афіцыйны. Аднак гэта праблему з дэфіцытам валюты не вырашыла. Экспарцёры па-ранейшаму не жадаюць развітвацца з валютай нават па павышаным курсе.

У канцы сакавіка ўлады Беларусі перадалі Мінфіну Расіі праект праграмы мер па стабілізацыі макраэканамічнай сітуацыі. Наяўнасць праграмы з`яўляецца абавязковай умовай для выдзялення Расіяй дзяржкрэдыту ў 1 млрд. долараў і крэдыту на 2 млрд. долараў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.

Міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын заяўляе, што Расія сумесна з МВФ гатова аказаць дапамогу Беларусі ў сувязі з плацежным крызісам у краіне, але толькі ў тым выпадку, калі ўрад будзе гатовы прадоўжыць рэформы.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 красавіка 2011
 
Дата публикации:16.04.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2991
 
Ключевые слова:
Финансы Валютный рынок Беларуси Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме