https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік Нацбанка сумняваецца, што да 2015 года магчыма выканаць задачу па выхадзе на станоўчае сальда знешняга гандлю


Нацыянальны банк Беларусі сумняваецца ў магчымасці рэалізацыі закладзенай у праект Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2011—2015 гады задачы па выхадзе на станоўчае сальда знешняга гандлю да канца пяцігодкі. Пра гэта заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч 8 лютага на пасяджэнні прэзідыума Саўміна, на якім разглядаўся праект гэтай праграмы.
Сёлета тэмп рост экспарту павінен скласці 115,9%, а імпарту — 115,8%, розніца 0,1%. Экспарт і імпарт растуць аднолькавымі тэмпамі", — падкрэсліў Пракаповіч, звяртаючыся да кіраўніка МЗС Сяргея Мартынава. — Дзе гарантыі, што не будзе тое, што і раней? У праграме мінулай пяцігодкі мы планавалі рост тэмпу экспарту над імпартам, а ў цяперашняй праграме мы гэтага не плануем, пачынаючы з першага года рэалізацыі".

У сваю чаргу Мартынаў падкрэсліў, што, пачынаючы з 2011 года, рэалізаваць усю праграму немагчыма. Ён дадаў, што ў праграме закладзена паступовае апярэджанне тэмпу росту экспарту над імпартам. Таксама ён адзначыў, што праграмай прадугледжаны ўвод у тым ліку стымулюючых механізмаў рэалізацыі экспартнай стратэгіі. "Калі яны будуць уведзены і дзейнічаць, праграма будзе выконвацца", — лічыць міністр.

Паводле слоў Мартынава, з ведамствамі і рэгіёнамі ўзгоднены прагнозныя паказчыкі па росце экспарту, закладзеныя ў праграме. Разам з тым "не ўсе пацвердзілі гатоўнасць выйсці на гэтыя параметры". У прыватнасці, канцэрн "Белбіяфарм" гатовы павялічыць экспарт фармацэўтычнай прадукцыі за пяцігодку ў 2,5 разу, у той час як у праекце праграмы вызначана павелічэнне ў чатыры разы. "Канцэрн пацвердзіў гатоўнасць забяспечыць выкананне задання пры ўмове гатоўнасці мясцовых органаў улады падключыцца да гэтай працы", — адзначыў кіраўнік МЗС. Паводле яго слоў, такая ж карціна назіраецца па шэрагу іншых ведамстваў. Так, Мінсельгасхарч узгадніў павелічэнне аб`ёмаў экспарту ў 2,2 разу, а ў праграме закладзена павелічэнне ў тры разы. Для Мінспорту закладзены рост экспарту ў 3,5 разу, а яно гатова павялічыць у два разы.

Мартынаў падкрэсліў, што, магчыма, спатрэбіцца карэкціроўка паказчыкаў і па іншых галінах — пасля прыняцця рашэння ўрадам аб унясенні змяненняў у пастанову Саўміна ад 30 верасня 2010 года №1419, якім устаноўлены паказчыкі па знешнегандлёваму сальда. "Адпаведны праект унесены Мінэканомікі ва ўрад, але рашэнне пакуль не прынята", — сказаў Мартынаў.

Нагадаем, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў 2010 годзе перавысіла 9,6 млрд. долараў ЗША.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 8 лютага 2011
 
Дата публикации:08.02.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3157
 
Ключевые слова:
Финансы Валюта Экспорт Импорт экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме