https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны банк Беларусі ўнёс асобныя змяненні ў дзеючы парадак устанаўлення афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да замежных валют


Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацбанка ад 27 чэрвеня 2022 года нумар 232, паведамілі ў прэс-службе НББ.
Адзначаецца, што асноўныя падыходы да разліку і ўстанаўлення афіцыйных курсаў беларускага рубля застаюцца ранейшымі, а змяненні маюць тэхнічны характар.

Так, спрошчаны парадак змянення Нацбанкам перыядычнасці ўстанаўлення афіцыйных курсаў беларускага рубля адносна асобных замежных валют для аператыўнага рэагавання на змяненні ў патрэбнасцях суб`ектаў гаспадарання ўсіх форм уласнасці. Пры гэтым парадак апублікавання на афіцыйным сайце інфармацыі аб курсах, якія штодзень і штомесяц устанаўліваюцца, застаецца ранейшым.

Акрамя таго, удакладнены падыходы па вызначэнні пераліку замежных валют, адносна якіх афіцыйныя курсы беларускага рубля ўстанаўліваюцца згодна з данымі таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы.

У НББ дадалі, што быў пашыраны пералік крыніц інфармацыі аб крос-курсах замежных валют да долара ЗША, якія выкарыстоўваюцца для ўстанаўлення афіцыйных курсаў беларускага рубля да гэтых замежных валют.

5 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:05.07.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:853
 
Ключевые слова:
Нацбанк Беларуси Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме