https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таргі на БВФБ: еўра каціцца ўніз, доллар — следам, але неактыўна


Беларускаму рублю ўдалося пачаць тыдзень ростам адразу да ўсіх валют. Як следства, кошт кошыка валют знізіўся на 0,20 %. А з пачатку ліпеня беларускі рубель умацаваўся да валютнага кошыка на 4,54 %.
Пачнем з «амерыканца». Курс долара апусціўся нязначна — на 0,0063 BYN да 2,6612 BYN / USD — мінімуму за 7 дзён. Дарэчы, долар за два дні зніжэння страціў 0,0460 BYN, а да гэтага за сем дзён росту кошт долара падскочыў на 0,1851 BYN.

Курс еўра ўпаў ужо больш сур’ёзна — на 0,0147 BYN да 2,6913 BYN / EUR да мінімуму за 11 дзён. Еўра таннее ўжо трэці дзень запар.

Агульныя страты за гэты час склалі 0,0918 BYN.

Курс расійскага рубля знізіўся толькі на 0,0017 BYN да 4,3450 BYN / 100 RUB. З пачатку ліпеня сотня расейскіх рублёў патаннела на 0,5415 BYN.

Сяргей Куркач
Звязда, 11 ліпеня 2022
 
Дата публикации:11.07.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:894
 
Ключевые слова:
Курс валют Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме