https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія аграрыі нарыхтавалі больш за 10 млн т сенажу


Беларускія аграрыі нарыхтавалі 10 млн 590,4 тыс. т сенажу, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле даных на 22 ліпеня, другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 567,3 тыс. га (55,6 працэнта ад плана). Нарыхтавана 545,8 тыс. т сена (57,1 працэнта ад плана), 10 млн 590,4 тыс. т сенажу (78,9 працэнта) і 278,3 тыс. т сіласу (1,46 працэнта). Усяго нарыхтавана 3 млн 316,7 тыс. т адзінак травяных кармоў, што складае 34,8 працэнта ад плана.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 87,7 тыс. га, што складае 4,1 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 10 працэнтаў плошчаў ад плана (34,7 тыс. га), Гомельскай вобласці - 3,09 працэнта плошчаў (10,7 тыс. га), Гродзенскай - 4,84 працэнта (14,8 тыс. га), Мінскай - 5,17 працэнта (23,2 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 394,4 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 45 ц/га. Азімага ячменю ўбрана 52,6 тыс. га (88,3 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 272 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 51,7 ц/га. Азімага рапсу на зерне ўбрана 51,2 тыс. га (16,6 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 115,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 22,6 ц/га. Азімай свірэпіцы на зерне ўбрана 8,12 тыс. га, або 67,7 працэнта ад плана.

22 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.07.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:913
 
Ключевые слова:
Сенокос Корма Продовольственая безопасность Урожай Уборочная кампания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме