https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Колькасць інтэрнэт-магазінаў у Беларусі штогод расце


Аб гэтым заявіла намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Ніна Емяльянава.
Адно з важных пытанняў для гандлю — развіццё інфраструктуры.

«Сёння функцыянуе больш за 127 тыс. гандлёвых аб’ектаў. Толькі за першае паўгоддзе адкрыта 356. Гандлёвая плошча склала больш за 7 млн ​​кв.м. Акрамя гандлёвых аб’ектаў працуе 569 гандлёвых цэнтраў і 367 рынкаў. Не пакідаем без увагі развіццё інфраструктуры ў сельскай мясцовасці: тамака амаль 16 тыс. гандлёвых аб’ектаў плошчай больш як 750 тыс. кв.м. Штогод павялічваецца колькасць інтэрнет-магазінаў: іх сёння больш як 28 тыс., удзельная вага ў рознічным тавараабароце краіны — больш як 6 працэнтаў», — расказала Ніна Емяльянава.

Акрамя таго, у Беларусі выконваецца нарматыў забяспечанасці насельніцтва гандлёвай плошчай. Гэты паказчык цяпер складае каля 700 кв.м на 1 тыс. чалавек пры нарматыве 610 кв.м.

Звязда, 26 ліпеня 2022
 
Дата публикации:26.07.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:859
 
Ключевые слова:
Интернет-магазин Цифровизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме