https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі намалацілі 6,7 млн тон збожжа


пра гэта паведамляе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле дадзеных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 22 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,812 млн га, што складае 85,2 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,9 працэнта плошчаў (346 тыс. га), Віцебскай — 71,4 працэнта (253,6 тыс. га), Гомельскай — 87,7 працэнта (298,9 тыс. га), Гродзенскай — 84,1 працэнта (256,7 тыс. га), Мінскай — 87,1 працэнта (390,7 тыс. га), Магілёўскай — 80,5 працэнта (266,8 тыс. га).

У краіне намалочана 6,779 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,4 ц/га. Ураджайнасць вышэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 2021 годзе яна склала 30,7 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбралі з 302,2 тыс. га, што складае 98,1 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 803,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,6 ц/га.

Піваварны ячмень убралі з 41,8 тыс. га — гэта 76,5 працэнта ад плана, намалацілі 159,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 38,1 ц/га, а ў мінулым годзе на гэты перыяд было 32,2 ц/га.

Лён выцераблены на 43,7 тыс. га, што складае 98,7 працэнта ўборачнай плошчы.

Другі ўкос траў праведзены на 867,9 тыс. га (85 працэнтаў ад плана). Нарыхтавана 742,5 тыс. т сена (77,7 працэнта ад плана), 11,928 млн т сенажу (88,8 працэнта) і 388,2 тыс. т сіласу (2,03 працэнта).

Звязда, 22 жніўня 2022
 
Дата публикации:22.08.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:954
 
Ключевые слова:
Уборочная кампания Урожай Зерновые Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме