За 2021 год і 4 месяцы 2022 камерцыйнымі структурамі экспартавана 70 тысяч тон ялавічыны. І гэта 30% ад усяго экспарту мясной прадукцыі па краіне. Адначасова асобныя дзяржпрадпрыемствы адчувалі сыравіннае галаданне.
Як паказала праведзеная спецаперацыя, многія ўдзельнікі дзейнічалі на шкоду нацыянальным інтарэсам, забяспечваючы сыравінай замежных мясаперапрацоўшчыкаў. А ў бізнэсе выкарыстоўвалі нетрывіяльныя схемы ўхілення ад выплаты падаткаў.
На чым зарабляла мясная мафія, раскажа фільм АТН «Маўчанне цялят» гэтым вечарам на «Беларусь 1».
Звязда, 29 жніўня 2022