«Адна з пазіцый, па якой мы пакуль не можам стопрацэнтна забяспечыць патрэбнасць нашай краіны, гэта садавіна і ягады. Мінусавая наша пазіцыя: на парадку 76% мы забяспечваем нашу ўнутраную патрэбнасць. Так, завозіліся яблыкі з Польшчы, людзі нават неяк прывыкалі да іх. Паступова пасля істотнага падзення па вытворчасці ягад і садавіны мы пачалі рэфармаваць гэтую сістэму за кошт інтэнсіўных садоў. І той прыклад, які мы ўбачылі ў ПК ім. Крамко, — гэта такая сусветная тэхналогія, якая дазваляе атрымліваць да 60 ц/га», — сказаў Ігар Брыло.
Ён дадаў, што галоўная задача, якую вельмі жорстка паставіў Прэзідэнт, у максімальна сціснутыя тэрміны дайсці да стопрацэнтнай забяспечанасці патрэбнасці ў нашай краіне сваімі садавінай і ягадамі.
«Мы фактычна ў разы хочам павялічыць тое, што планавалі на гэты і наступны гады, па ўвядзенні новых інтэнсіўных садоў. Ёсць дзяржаўная праграма, ёсць пэўная фінансавая дапамога прадпрыемствам, фермерам, якія пачынаюць займацца гэтым відам дзейнасці. Мы яе глабалізуем. І за год-два мы хочам дакладна выканаць даручэнне Прэзідэнта краіны — стопрацэнтна забяспечыць наша насельніцтва і, вядома, з магчымасцю рэалізацыі на экспарт», — адзначыў міністр.

Ігар Брыло звярнуў увагу, што вытворчасць павінна ісці паралельна з рэканструкцыяй і будаўніцтвам сховішчаў.
«Цудаў не бывае. Праграмай некалькі гадоў таму было прадугледжана фінансаванне на будаўніцтва сховішчаў для бульбы, гародніны, садавіны. Але з улікам павелічэння вытворчасці цяпер яблыкаў, якія мы будзем вырабляць, мы праводзім рэвізію наяўных сховішчаў і, магчыма, што ў наступным годзе нейкі аб’ём сховішчаў для садавіны мы зробім», — сказаў ён.

«Нашы навука і вытворчасць настроены на тое, каб максімальна мінімізаваць імпарт любой прадукцыі ў нашу краіну. Гэта пасыл нашай дзяржавы і стратэгія Міністэрства сельскай гаспадаркі», — сказаў на заканчэнне Ігар Брыло.
Звязда, 4 верасня 2022