https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся на 675 млн. даляраў


За 2010 год міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі па стандартах МВФ, знізіліся на 621,80 млн. даляраў (11%), нягледзячы на тое, што грашова-крэдытная палітыка прадугледжвала іх рост на 0,5 - 1,83 млрд. даляраў. За снежань ЗВР зменшыліся на 674,70 млн. даляраў (11,8%), пасля зніжэння на 142,8 млн. даляраў за лістапад і на 136,6 млн. даляраў за кастрычнік.
На 1 студзеня 2010 года золатавалютныя рэзервы складалі 5,65 млрд. даляраў, а на 1 студзеня 2011 года - толькі 5,03 млрд. даляраў, паведамляе АФН са спасылкай на дадзеныя Нацбанка.

У структуры ЗВР рэзервовыя актывы ў замежнай валюце склалі 1,9 млрд. даляраў, паменшыўшыся на 896,20 млн. даляраў (32%) за снежань. Пры гэтым за ўвесь год іх аб`ём зменшыўся на 612,20 млн. даляраў (24,3%).

Манетарнае золата павялічылася за лістапад на 35,6 млн. даляраў (2,3%) і на 1 снежня амаль дасягнула 1,6 млрд. даляраў. На пачатак года яно складала 821,1 млн. даляраў.

Іншыя актывы на 1 студзеня 2011 года склалі 955,5 млн. даляраў, гэта на 777,6 млн. даляраў (44,9%) менш, чым на пачатак 2010 года. За снежань іншыя актывы выраслі на 180,7 млн. даляраў (23,3%).

СДР, або спецыяльныя правы пазычання, склалі 567,7 млн. даляраў. На 1 студзеня 2010 года яны былі роўныя 578,4 млн. даляраў.

Тэлеграф
6 студзеня 2011
 
Дата публикации:06.01.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2440
 
Ключевые слова:
Экономика Финансы Валюта Золотовалютный запас
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме