https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" пачала продаж авіябілетаў на рэйсы летняга раскладу 2011 года


"Белавія" адкрыла продаж авіябілетаў на рэйсы летняга раскладу 2011 года, які пачынае дзейнічаць з 27 сакавіка.
Як удакладнілі ў авіякампаніі, у перыяд дзеяння летняга раскладу будуць выконвацца палёты па маршрутах, якія злучаюць гарады Германіі і Казахстана. Так, "Белавія" прапаноўвае зручныя стыкоўкі праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск" з Франкфурта, Гановера і Берліна ў Астану — двойчы на тыдзень, па суботах і нядзелях (з 26 чэрвеня), Кастанай — двойчы на тыдзень, па серадах і чацвяргах (з 29 чэрвеня па 2 верасня) і Паўладар — двойчы на тыдзень, па аўторках і пятніцах (з 24 чэрвеня па 3 верасня). Пры гэтым палёты ў Астану плануецца выконваць таксама восенню і зімой 2011 года па серадах і суботах.

Акрамя таго, у летнім раскладзе павялічыцца частата палётаў у Берлін і Франкфурт. Тройчы на тыдзень, па аўторках, чацвяргах і суботах (з 25 чэрвеня па 3 верасня), будуць выконвацца рэйсы Мінск — Гановер — Мінск. Яшчэ адзін, чацвёрты рэйс у гэтым кірунку, будзе выконвацца з 27 чэрвеня па 5 верасня па панядзелках.

Андрэй ПЯТРОЎ,
Звязда ,"Мінск—Навіны"
4 снежня 2010
 
Дата публикации:04.12.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2561
 
Ключевые слова:
Белавиа Авиарейсы Беларусь-Казахстан
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме