Прэзідэнту было даложана, што свабодных месцаў у гандлёвым цэнтры «Сталіца» цяпер практычна не засталося — яны ўсе запоўнены, і пераважна айчыннымі брэндамі.
«Тое, што вы зрабілі нарэшце за час існавання гэтага аб’екта беларускі гандлёвы цэнтр — гэта ўжо добра», — адрэагаваў кіраўнік дзяржавы. Такі ж аб’ект Прэзідэнт даручыў зрабіць і на месцы даўгабуда «Магніт Мінска» на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Каліноўскага. Комплекс пачалі будаваць яшчэ ў 2009 годзе. З таго часу работы так і не былі завершаны.
«Трэба стварыць дакладна такі, па гэтым прынцыпе, — даручыў Аляксандр Лукашэнка. — Беларускае, беларускае і беларускае. Нас ніхто не папракне з іншаземцаў. Пайшлі — ідзіце. Мы будзем прадаваць сваё. Таму там павінен быць такі гандлёвы цэнтр».
Работы на месцы даўгабуда Прэзідэнт даручыў пачаць у найбліжэйшы час, не зацягваць гэты працэс.

Як далажылі кіраўніку дзяржавы ў ходзе наведвання магазіна аднаго з вядомых беларускіх кандытарскіх брэндаў, цяпер на рынку вызваліліся нішы за кошт сыходу шэрага замежных пастаўшчыкоў.
Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу ў гэтых умовах умацаваць пазіцыі не толькі ў бягучым моманце, але і на перспектыву.
«Рынак наш унутраны. На знешнім нас таксама ведаюць. Але нам шмат і не трэба. Што мы ўжо, гіганты нейкія... Трэба забяспечыць сваіх людзей работай і зарплатай», — падкрэсліў беларускі лідар.

На айчынную кандытарку вялікі попыт і ў замежжы, у тым ліку ў Кітаі. Таму яшчэ адна задача — пры неабходнасці пашыраць вытворчасць, адкрываць новыя лініі.
У гэтым самым рэчышчы ляжаць і задачы рэгіянальнага развіцця. Іншае кандытарскае прадпрыемства, з прадукцыяй якога таксама азнаёміўся кіраўнік дзяржавы, адкрыла невялікую вытворчасць у Слаўгарадзе на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці. «Тое, што трэба», — адрэагаваў Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ў такіх невялікіх гарадах важна ствараць такія вытворчасці на 70-100 працоўных месцаў.
Наведаў Прэзідэнт і гандлёвыя кропкі айчынных брэндаў лёгкай прамысловасці. Яму распавялі аб асартыменце, навінках. Напрыклад, на працягу апошніх гадоў стабільна расце попыт на прадукцыю з ільна. Як і ў выпадку кандытарскай галіны, ішла размова аб пастаўках сыравіны, больш актыўнай рабоце на ўнутраным рынку.
У гандлёвым цэнтры для айчынных брэндаў стварылі прывабныя ўмовы і з пункту гледжання арэнды гандлёвых пляцовак. Аляксандр Лукашэнка даручыў унесці прапанову, каб паводле гэтага стандарту працавалі і ў іншых месцах.
Зайшоў Прэзідэнт і ў магазін мерча «Першы». Яму расказалі, што прадукцыя актыўна купляецца не толькі ў стацыянарных гандлёвых пунктах, але і ў рамках выязнога гандлю на розных святах і фестывалях. Часта бяруць мерч у якасці сувеніраў і падарункаў замежныя госці з самых розных краін. Дарэчы, на адной з нядаўніх навінак ёсць і аўтограф Аляксандра Лукашэнка. Ён таксама даў некаторыя практычныя рэкамендацыі ў частцы дызайну тавараў і акцэнтаваў увагу, што цэны павінны быць даступнымі.
Наведванне гандлёвага цэнтру гэтым не абмежавалася. Пабываў кіраўнік дзяржавы і ў мэблевай краме, магазіне мясной прадукцыі аднаго з агракамбінатаў, фарфору, аб’ектах грамадскага харчавання. Усюды ішла дзелавая гутарка аб умовах працы, перспектывах пашырэння асартыменту і сеткі гандлёвых кропак, магчымых цяжкасцях і шляхах іх пераадолення. Як водзіцца, не абышлося і без дэгустацыі. Аляксандр Лукашэнка асабіста ацаніў смакавыя якасці прадуктаў

«Трэба прадаваць беларускае. Усе хочуць добры заробак. А добры заробак — калі рэалізуецца тавар. А што ж мы ўнутраны рынак аддалі невядома каму і сядзім рукі склаўшы?» — сказаў кіраўнік дзяржавы. Характарызуючы цяперашнюю сітуацыю ў гандлі, калі ўскладнены продажы на знешнія рынкі некаторых замежных краін, ён нагадаў выраз «Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло».
«Гэта падштурхне нас да таго, што мы пачнём нарэшце прадаваць беларускае як належыць, у поўным аб’ёме», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта падштурхне нас да таго, што мы пачнём нарэшце прадаваць беларускае як належыць, у поўным аб’ёме», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле прэс-службы Прэзідэнта
Звязда, 22 ліпеня 2022
Звязда, 22 ліпеня 2022