З санкцыі пракурора міліцыянеры правялі агляд месца жыхарства вяскоўца. Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, у гаражы знайшлі 50 літраў афарбаванага дызпаліва і мяшкі з камбікормам. Гаспадар падворка расказаў, што працуе на малочнатаварнай ферме раздатчыкам. З даручанага яму трактара ён зліў паліва і прыхапіў з сабой мяшкі з камбікормам.
Дызельнае паліва і камбікорм перададзены ў гаспадарку. «Нясуна» прыцягнуць да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 30 базавых велічынь. У мінулым годзе ён трапіўся на аналагічным правапарушэнні. Кіраўніцтва гаспадаркі звольніла нядбайнага працаўніка. У гэтым годзе ён зноў уладкаваўся і працягнуў красці.
Сяргей Расолька
Звязда, 1 жніўня 2022
Сяргей Расолька
Звязда, 1 жніўня 2022