«Па звестках УБЭЗ УУС, за 6 месяца 2022 года супрацоўнікамі Магілёўскай вобласці канфіскавана больш за 200 т лому чорнага і больш за 5,4 т каляровых металаў на агульную суму Br208 тыс.», — удакладнілі ва УУС.
Напрыклад, 22 ліпеня незаконныя перавозкі лому чорных металаў спынены адразу ў двух раёнах рэгіёну. Супрацоўнікамі міліцыі паблізу в. Астравок Касцюковіцкага раёна затрыманы грузавік пад кіраваннем непрацуючага 50-гадовага мясцовага жыхара, які перавозіў амаль 5,9 т лому чорных металаў без суправаджальных дакументаў.
У той жа дзень у Быхаўскім раёне затрыманы 44-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар, які ў грузавым мікрааўтобусе перавозіў каля 2 т лому чорных металаў. Па словах затрыманых, чорны метал яны збіралі для наступнай здачы ў пункт прыёму металалому.
Супрацоўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ўстанаўліваюць абставіны набыцця і перавозкі чармета. Дарэчы, раней мужчыны ўжо прыцягваліся да адказнасці за аналагічнае правапарушэнне.
Звязда, 27 ліпеня 2022