Што ні кажы, а зноў у нас арэлі. Курс долара ўпаў адразу на 0,0397 BYN да 2,6675 BYN / USD. За папярэднія сем дзён кошт долара падскочыў на 0,1851 BYN.
Курс еўра ўпаў адразу на 0,0515 BYN да 2,7060 BYN/EUR да мінімуму з пачатку месяца. Еўра таннее другі раз і губляе сумарна 0,0771 BYN.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0575 BYN да 4,3467 BYN / 100 RUB.
Дарэчы
Эксперты MUFG Bank лічаць вельмі верагодным зніжэнне курсу еўра ў адносінах да долара ніжэй парытэту (1:1) ужо ў трэцім квартале 2022 года, хоць і мяркуюць, што пасля трэцяга і чацвёртага кварталаў курс можа падняцца.
Кароткатэрміновы прагноз у дачыненні да паслаблення еўра эканамісты абгрунтавалі двума фактарамі. Па-першае, узмацненнем жорсткасці фінансавых умоў на рынках у сувязі з павышэннем ставак цэнтральных банкаў. Па-другое, рызыкамі для росту эканомікі ў еўразоне, звязаных з далейшым ростам цэн на газ.
Аналітыкі Commerzbank таксама лічаць, што ў выпадку крызісу з пастаўкамі газу курс еўрапейскай валюты можа апынуцца ніжэй парытэту. Яны лічаць, што гэтая праблема з’яўляецца спецыфічнай толькі для Еўропы, таму крызіс паўплывае толькі на еўра. У той жа час, у банку падкрэслілі, што ў яго асноўным сцэнары развіцця падзей у сусветнай эканоміцы ў Еўропе газавы крызіс не прагназуецца.
Сяргей Куркач
Звязда, 8 ліпеня 2022
Звязда, 8 ліпеня 2022