https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў І паўгоддзі фізасобы прадалі на $404,6 млн валюты больш, чым купілі


У першым паўгоддзі 2022 года фізасобы ў Беларусі прадалі на $404,6 млн замежнай валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
Агульны аб’ём купленай фізасобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў студзені-чэрвені склаў $4,552 млрд, прададзенай — $4,957 млн. Пры гэтым у чэрвені насельніцтва сфармавала чысты попыт на замежную валюту ў суме $41,3 млн.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты Беларусі ў першым паўгоддзі выступалі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі на $638,5 млн валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб’ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў студзені-чэрвені склаў $13,063 млрд, прададзенай — $12,425 млрд.

За чэрвень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $137,2 млн.

Звязда, 8 ліпеня 2022
 
Дата публикации:08.07.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:804
 
Ключевые слова:
Статистика Нацбанк Беларуси Белорусский рубль Валюта Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме