https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусы купілі валюты на мільярды даляраў, але прадалі больш


У арганізацый-нерэзідэнтаў сітуацыя такая ж, а вось у рэзідэнтаў усё інакш – яны больш купляюць валюту, чым прадаюць.
Жыхары Беларусі за першае паўгоддзе бягучага года прадалі валюты больш, чым купілі, гэта вынікае са статыстычнай справаздачы Нацбанка, распаўсюджанай у пятніцу.

За шэсць месяцаў гэтага года фізічныя асобы купілі безнаяўнай і наяўнай валюты на 4 млрд 551 млн даляраў, прадалі крыху больш – 4 млрд 956 млн даляраў.

Такім чынам, чысты продаж валюты беларусамі склаў 404,6 млн долараў.

Пры гэтым у чэрвені насельніцтва Беларусі вярнулася да чыстай пакупкі валюты. Упершыню за год фізічныя асобы купілі валюты больш, чым прадалі, а менавіта на 41, 3 млн даляраў.

Арганізацыі – рэзідэнты Беларусі аперуюць нашмат большымі сумамі, але ў іншым кірунку. Валюты было набыта на 13 млрд 63 млн, прададзена – на 12 млрд 424 мл. Тут тэндэнцыя на куплю валюты – чыстая сума 638,5 мільёнаў.

За чэрвень купля юрасобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на 137,2 млн даляраў.

Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на 653,2 млн долараў, прадалі 1 млрд 317 млн. Чысты продаж склаў 664,3 млн.

Мінск, 8 ліпеня 2022
Sputnik
 
Дата публикации:08.07.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:767
 
Ключевые слова:
Финансы Валюта Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме