Асноўным драйверам яго руху ўверх з’яўляецца расійскі рубель. За апошнія два тыдні таргоў беларускаму рублю пакуль ні разу не ўдалося падаражэць да валютнага кошыка. З пачатку мая яго кошт вырас ужо на 4,85 %, а з пачатку года — на 9,04 %. Атрымліваецца, што больш за палову прыросту грашовай вагі кошыка валют прыйшлося на май.
Курс долара падрос на 0,0003 BYN да 2,4648 BYN / USD. Гэта ўсё той жа мінімум за 188 дзён з 17 лістапада мінулага года. За папярэднія тры дні таргоў кошт амерыканскай валюты абваліўся на 0,0550 BYN, а з пачатку мая — на 0,1623 BYN.
Курс еўра таксама нязначна падрос — на 0,0087 BYN да 2,6102 BYN / EUR і пакінуў мінімум за 10 дзён. За папярэднія тры гандлёвыя сесіі кошт еўравалюты ўпаў на 0,0472 BYN, а з пачатку месяца — на 0,01792 BYN.
Курс расійскага рубля падскочыў яшчэ на 0,0784 BYN да 4,2988 BYN / 100 RUB і ўжо шосты раз запар абнавіў абсалютны максімум. За апошнія 16 таргоў рэкорд абнаўляецца ўжо 11-ты раз. З пачатку мая сотня расійскіх рублёў падаражэла на 0,6488 BYN.
Адмовіцца ад узаемаразлікаў у доларах і еўра заклікаў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў. На яго думку, валюты краін ЕАЭС нічым не горшыя за заходнія валюты з пункту гледжання іх канвертавальнасці, больш за тое, нават лепшыя з улікам існуючых юрыдычных абмежаванняў на аперацыі ў доларах і еўра.
На думку міністра, нацыянальныя валюты большасці краін ЕАЭС падмацаваныя дадатнымі гандлёвымі балансамі, якія даюць фундаментальную аснову для ўстойлівасці валют.
Сяргей Куркач
Звязда, 24 траўня 2022
Звязда, 24 траўня 2022