https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таргі на БВФБ: Наша валюта працягвае ўмацоўвацца да долара і еўра


Амерыканская і еўрапейская валюты працягнулі таннець пад ціскам беларускага рубля. Расійскі рубель пры гэтым зноў значна падаражэў і апынуўся на максімуме амаль за тыдзень. Валютны кошык 31 траўня падаражэў на 0,77%, а за ўвесь месяц – на 4,47%.
Курс долара знізіўся на 0,0119 BYN да 2,5765 BYN / USD да мінімуму за 5 дзён. За два дні падзення долар страціў 0,0246 BYN, а за апошні вясновы месяц – 0,0553 BYN. Цягам мая курс долара апускаўся да мінімуму за 194 дні (больш за паўгода), а затым падымаўся да максімуму за 23 дні.

Курс еўра абваліўся яшчэ на 0,0424 BYN да 2,6440 BYN / EUR, але гэта мінімум усяго за 6 дзён. Нагадаем, што ўсяго тыдзень таму ў мінулую сераду кошт еўра быў на мінімуме за 810 дзён (2 гады і 2,5 месяца). За травень еўрапейская валюта патаннела да беларускага рубля на 0,1378 BYN.

Курс расійскага рубля падскочыў яшчэ на 0,1005 BYN да 4,1625 BYN / 100 RUB. Для расійскай валюты гэта максімум за 6 дзён. Травень апынуўся багаты на гістарычныя максімумы для расійскага рубля. За месяц на біржы таргі праводзіліся ўсяго 19 разоў, а новы гістарычны максімум перапісваўся 10 разоў. З пачатку месяца сотня расійскіх рублёў падаражэла на 0,4722 BYN.

Сяргей Куркач
Звязда, 31 траўня 2022
 
Дата публикации:31.05.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:925
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме