У панядзелак курс долара практычна не змяніўся, а калі дакладна — ён вырас на мінімальна магчымую велічыню — 0,0001 BYN да 2,5538 BYN / USD і пакінуў мінімум больш чым за два тыдні.
Папярэднія тры гандлёвыя сесіі долар таннеў і паспеў саступіць беларускаму рублю 0,0503 BYN. З пачатку чэрвеня кошт долара апусціўся на 0,0227 BYN.
Папярэднія тры гандлёвыя сесіі долар таннеў і паспеў саступіць беларускаму рублю 0,0503 BYN. З пачатку чэрвеня кошт долара апусціўся на 0,0227 BYN.
А курс еўра ўпаў ужо на значную велічыню — на 0,0224 BYN да 2,6791 BYN / EUR да мінімуму за 12 дзён.
Характэрна, што еўра таннее ўжо чацвёрты дзень запар і саступае беларускаму рублю ўжо 0,0873 BYN.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0276 BYN да 4,4001 BYN / 100 RUB — новага гістарычнага максімуму.
Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго 19 дзён і быў палепшаны на 0,0122 BYN.
Сяргей Куркач
Звязда, 13 чэрвеня 2022
Звязда, 13 чэрвеня 2022