https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


IT-прадукты дапамагаюць паскорыць уключэнне малога і сярэдняга бізнесу ў кааперацыйныя ланцужкі з буйнымі прадпрыемствамі


Аб гэтым заявіў 14 красавіка першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар падчас рабочай сустрэчы з прадстаўнікамі бізнесу, дзяржорганаў і арганізацый, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік міністра эканомікі Сяргей Міцянскі, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальніцтве Вольга Русіновіч, начальнік галоўнага ўпраўлення эканомікі прамысловасці Уладзімір Лабанаў, прадстаўнікі Мінсувязі, Мінпрама, Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці, БелГПП, Нацыянальнага цэнтра маркетынгу, БелДІСС, ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" і СТАА "Палессе".

У парадку дня было пытанне стварэння і функцыянавання лічбавых сістэм узаемадзеяння суб`ектаў гаспадарання.

Удзельнікам сустрэчы прэзентавалі лічбавую платформу, распрацаваную Агенцтвам знешнеэканамічнай дзейнасці, і адзіную віртуальную выстаўку беларускіх прадпрыемстваў clevr.by, распрацаваную УП "ЦНДІТУ-ІТ".

Пры абмеркаванні стымулаў для суб`ектаў гаспадарання ствараць кааперацыйныя ланцужкі Юрый Чабатар асабліва адзначыў неабходнасць максімальнага пераводу ў лічбавы фармат усіх працэсаў узаемадзеяння.

"Сёння, каб зацікавіць малы і сярэдні бізнес удзельнічаць у кааперацыйных ланцужках з прамысловымі гігантамі, варта сістэмна выбудаваць гэту работу. Перш за ўсё мець прывабны набор фінансавых і іншых стымулаў. Тут прапануюцца выгадныя інструменты па лініі Банка развіцця. Не менш важна ў даступнай форме прапаноўваць прадпрымальнікам канкрэтныя таварныя пазіцыі для замяшчэння, выкарыстоўваць для гэтага сучасныя тэхналогіі, лічбу. Часта менавіта візуалізацыя дапамагае людзям аб`ектыўна ацаніць свае магчымасці і аператыўна прыняць рашэнне аб супрацоўніцтве. Таму такія IT-прадукты карысныя і запатрабаваныя ў цяперашніх умовах", - падкрэсліў першы намеснік міністра эканомікі.

15 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:653
 
Ключевые слова:
Цифровизация Технологии Кооперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме