https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі будуць сеяць больш грэчкі і проса


У Беларусі будуць сеяць больш грэчкі і проса, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«У мэтах забеспячэння ўнутранага рынку айчыннай прадукцыяй прадаўжаем нарошчваць пасяўныя плошчы пад просам да 9,3 тыс. га (плюс 3 тыс. га да ўзроўню 2021 года) і грэчкай да 31,7 тыс. га (плюс 0,6 тыс. га да узроўню 2021 года). Адначасова будуць зменшаны плошчы менш засухаўстойлівых яравых збожжавых сельскагаспадарчых раслін, такіх як яравая пшаніца і яравы ячмень, за кошт павелічэння тых жа азімых культур. Напрыклад, азімага ячменю пасеяна на 30 тыс. га больш да ўзроўню 2020 года», — расказалі ў прэс-службе.

Такім чынам, сельскагаспадарчыя арганізацыі пад ураджай 2022 года зрабілі акцэнт на больш ураджайныя азімыя збожжавыя на зерне, якія ў цэлым па краіне пасеяны на 1495,9 тыс. га (плюс 41,3 тыс. га да ўзроўню 2021 года). Аграметэаралагічныя ўмовы для перазімоўкі азімых пасеваў у 2021/2022 годзе складаліся ў асноўным здавальняюча.

У цэлым па Беларусі пасяўныя плошчы збожжавых і зернебабовых культур прагназуюцца на ўзроўні мінулага года.

Звязда, 14 сакавіка 2022
 
Дата публикации:14.03.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:165
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Зерновые Посевная кампания Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме