Паводле слоў Алега Жыдкова, рашэнне аб павышэнні цэн на цукар было прынята для захавання існуючага рэсурсу цукру для ўнутранага рынку.
«З улікам існуючага дыспарытэту цэн з Расіяй, які з улікам сусветных трэндаў прадаўжае павялічвацца. Для гарантаванага забеспячэння спажывецкага рынку белым цукрам канцэрнам узгоднены з сакавіка графік яго пастаўкі на 2022 год на агульны аб’ём 180 тыс. т (у 2021 годзе аналагічны графік быў складзены на 165 тыс. т)», — сказаў ён.
«З улікам існуючага дыспарытэту цэн з Расіяй, які з улікам сусветных трэндаў прадаўжае павялічвацца. Для гарантаванага забеспячэння спажывецкага рынку белым цукрам канцэрнам узгоднены з сакавіка графік яго пастаўкі на 2022 год на агульны аб’ём 180 тыс. т (у 2021 годзе аналагічны графік быў складзены на 165 тыс. т)», — сказаў ён.
У студзені — лютым гэтага года для рэалізацыі насельніцтву было пастаўлена 25,1 тыс. т цукру, што склала 145 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года. Сярэднядзённая адгрузка цукру ў сакавіку вырасла ў 1,7 раза ў параўнанні з лютым.
Такім чынам, план пастаўкі цукру, устаноўлены на першы квартал, ужо выкананы (план на I квартал 33,6 тыс. т). «Разам з тым, нягледзячы на выкананне графіка ў поўным аб’ёме, канцэрн прадаўжае пастаўкі па заяўках гандлю. На сёння запасы цукру ў расфасаваным выглядзе складаюць 13,3 тыс. т, што адпавядае месячнаму аб’ёму адгрузкі ў спакойным рэжыме. Выкананне заявак ажыццяўляецца бесперабойна», — адзначыў Алег Жыдкоў.
Старшыня «Белдзяржхарчпрама» расказаў, што пры захаванні попыту, які быў зафіксаваны ў пачатку сакавіка, спатрэбіцца звыш графіка паставіць каля 20 тыс. т белага цукру. «На гэтай падставе прынята рашэнне прыпыніць экспарт цукру за межы краіны і ўсе існуючыя рэсурсы накіраваць на задавальненне патрэбнасці арганізацый гандлю Беларусі і прадпрыемстваў прамысловай перапрацоўкі», — дадаў ён.
Пастановай урада нумар 82 ад 15 лютага 2022 года ўведзена ліцэнзаванне вывазу з краіны цукру белага тэрмінам на 6 месяцаў. У адпаведнасці з дакументам вываз за межы Беларусі цукру белага крышталічнага незалежна ад краіны паходжання ажыццяўляецца па разавых ліцэнзіях, якія выдаюцца МАРГ па ўзгадненні з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам».
Звязда, 12 сакавіка 2022