«Напярэдадні пачатку будаўнічага сезона Мінлясгасам зняты абмежаванні па рэалізацыі піламатэрыялаў для фізічных асоб па цэнах арганізацый-вытворцаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Лясным гаспадаркам Беларусі дадзена права без абмежаванняў аб’ёмаў рэалізоўваць грамадзянам неабходную колькасць пілапрадукцыі для ўласнага спажывання. Для гэтага неабходна звярнуцца ў лясгас з адпаведнай заявай.
Звязда, 22 сакавіка 2022