https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У "чорнага капальніка" з Гомеля канфіскавалі баявы арсенал


Міліцыянты канфіскавалі ў "чорнага капальніка" баявы арсенал. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале МУС.
«На 41-гадовага рабочага з Гомеля выйшлі аператыўнікі абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. Мужчына захоўваў дома ў гаражы і на дачы зброю і боепрыпасы, якія знайшоў падчас незаконных раскопак у месцах баявых дзеянняў часоў вайны. Усяго канфіскавалі 18 артылерыйскіх узрывальнікаў, тры ружэйныя гранаты, аскепкава-фугасныя і бранябойна-трасуючы артылерыйскія снарады, а таксама самаробны пісталет. Па выніках экспертызы ўсё прыдатна для выбухаў і стрэлаў», — гаворыцца ў паведамленні.

Распачатая крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.

Звязда, 23 студзеня 2022
 
Дата публикации:23.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:226
 
Ключевые слова:
Оружие Чёрный копатель Криминал Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме