https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На агародніну і фрукты, якія раней не ўвозіліся ў Беларусь, будзе асаблівы парадак цэн


Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Вызначаны асаблівы парадак устанаўлення цэн на імпартуемыя агародніну і фрукты, якія да 1 студзеня 2022 года не ўвозіліся ў Беларусь, а таксама на вырабляемыя ў краіне цвёрдыя і паўцвёрдыя сыры. 

У паведамленні гаворыцца, што камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце Міністраў у рамках пастановы ўрада ад 23 лютага 2021 года нумар нумар 100 "Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці" вызначаны асаблівы парадак устанаўлення цэн на свежую капусту белакачанную, цыбулю, буракі, моркву, бульбу і яблыкі, якія да 1 студзеня 2022 года не ўвозіліся ў Беларусь, а таксама на вырабляемыя ў рэспубліцы сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя. У прыватнасці, адпускныя цэны імпарцёраў на гэтыя агародніну і фрукты, адпускныя цэны вытворцаў на сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя, а таксама цэны рэалізацыі на гэтыя тавары суб`ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць аптовы і (або) рознічны гандаль, фарміруюцца з улікам абмежаванняў, устаноўленых у адпаведнасці з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 21 снежня 2021 года нумар 79.

"Гэты парадак устанаўлення цэн на імпартуемыя агародніну і фрукты, якія да 1 студзеня 2022 года не ўвозіліся ў Беларусь, а таксама на вырабляемыя ў рэспубліцы сыры цвёрдыя і паўцвёрдыя ўступае ў сілу з 20 студзеня 2022 года", - падкрэслілі ў міністэрстве.

24 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:169
 
Ключевые слова:
Антимонопольное регулирование Ценообразование Импорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме