https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зброю і наркотыкі канфіскаваныя ў аўтазлодзеяў, якія кралі дарагія іншамаркі ў Беларусі і Расіі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
Раней праваахоўнікі паведамлялі аб затрыманні супрацоўнікамі ГУБАЗіК і СПБТ «Алмаз» міжнароднай групы аўтазлодзеяў, удзельнікі якой выкрадалі дарагія іншамаркі ў Беларусі і Расеі.

«У ходзе далейшых аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, якія праводзяцца сумесна з расійскімі калегамі, праваахоўнікі выявілі здымную кватэру ў Санкт-Пецярбургу, у якой перыядычна пражывалі фігуранты. Пры ператрусе ў паказаным жыллё выяўленыя і канфіскаваныя пісталет Макарава з патронамі, пісталет ТТ, 1 кг какаіну, а таксама падробленыя аўтамабільныя рэгістрацыйныя знакі, якімі карысталіся пры перагоне крадзеных аўто», — адзначылі ў МУС.

Вядома, што зброя, наркотыкі і нумары затрыманыя мелі намер перавезці ў Беларусь для далейшага выкарыстання.

Звязда, 25 студзеня 2022
 
Дата публикации:25.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:159
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Оружие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме