https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшакласнікі з Камянецкага раёна шукалі на сайце знаёмстваў кліентаў для 22-гадовай блытаны


Падрабязнасці расследавання крымінальнай справы распавяла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, паведамляе агенцтва «Менск-Навіны».
Два 16-гадовыя школьнікі з Брэсцкай вобласці знаходзілі кліентаў для 22-гадовай «начной матылі». Іх бізнес квітнеў усяго некалькі дзён, а цяпер троіца чакае непрыемнага рашэння суда. 

Брэсцкімі следчымі вядзецца крымінальная справа аб арганізацыі занятку прастытуцыяй. Тэма быццам бы не новая. Дасведчаныя сутэнёры вярбуюць дзяўчат, кантралююць іх бізнес, адбіраючы грошы, «страхуюць» блытаны ад канкурэнтаў і бандытаў, маюць сувязі з паліцыяй ці нават з уладай. Як правіла, гэта прапаленыя дамы з цыгарэтай і ў яркіх уборах альбо нахабныя мужчыны ў футрах, залатых ланцугах і абавязкова на дарагіх машынах. Аднак гэта не Галівуд, а Берасцейская вобласць, дзе ролю сутэнёраў узялі на сябе двое 16-гадовых школьнікаў.

Маладыя людзі вырашылі зарабіць і выбралі для гэтага не зусім законны спосаб: сваю 22-гадовую знаёмую яны ўцягнулі ў заняткі прастытуцыяй. Дзяўчына была не супраць, тым больш што раней яна ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за падобную дзейнасць.

Школьнікі размясцілі на адным з сайтаў знаёмстваў анкету змоўшчыцы, дзе прамым тэкстам паведамлялася аб аказанні ёю платных інтымных паслуг.

Хлопцы вялі перапіску ад імя дзяўчыны, шукалі кліентаў, дамаўляліся пра час рамантычных спатканняў. Пасля нядоўгіх перамоў з кліентам яны паказвалі адрас дзяўчыны. Яе паслугамі скарысталіся каля 10 мужчын. Атрыманы прыбытак маладыя людзі дзялілі паміж сабой. Праўда, бізнес у іх квітнеў усяго некалькі дзён. Падчас чарговай здзелкі юныя сутэнёры былі затрыманыя.

Дарослы і незаконны бізнес для падлетка пагражае дарослым пакараннем. У дачыненні да 16-гадовых школьнікаў узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 171 КК («Арганізацыя і (або) выкарыстанне занятку прастытуцыяй альбо стварэнне ўмоў для занятку прастытуцыяй»).

Хлопцы вучацца ў 11-м класе адной з сельскіх школ Камянецкага раёна. Адзін з іх пражывае з маці і двума братамі, другі — з бабуляй: яго маці пазбаўленая бацькоўскіх правоў. Дзяўчына, якая займалася прастытуцыяй, — сірата, нідзе не працуе. У Брэсце яна ад дзяржавы атрымала кватэру. Яе і выкарыстала для аказання інтымных паслуг.

Пры расследаванні крымінальнай справы важна яшчэ і ўстанавіць прычыны і ўмовы здзяйснення злачынства. Следства працягваецца.

Звязда, 17 лютага 2022
 
Дата публикации:17.02.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:132
 
Ключевые слова:
Криминал Камянец Проституция Сутенёрство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме