https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхарка Віцебска паспрабавала зарабіць на біткоінах і пазбавілася амаль $30 тыс.


Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе крымінальную справу аб махлярстве ў асабліва буйным памеры, паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.
Па дадзеных следства, у жніўні гэтага года 35-гадовай жыхарцы Віцебска ў сацыяльнай сетцы Instagram напісаў мужчына. Падчас працяглых зносін новы знаёмы прапанаваў жанчыне зарабляць на крыптавалютнай біржы. Ён адправіў ёй спасылку на падроблены сайт, перайшоўшы па якой, пацярпелая скачала і ўстанавіла праграму. У далейшым жанчына перавяла на ўказаны рахунак $28,5 тыс. У праграме яна ўбачыла, што яе даход узрос да $200 тыс. і паспрабавала зняць грошы, аднак у яе гэта не атрымалася. Калі зразумела, што перавяла свае грошы махлярам, звярнулася ў праваахоўныя органы.

У ходзе агляду мабільнага тэлефона жанчыны ўстаноўлена, што праграма была створана ў дзень яе спампоўкі. Гэта значыць зламыснікі, ствараючы бачнасць заробку жанчыны на біткоінах, самастойна ўводзілі лічбы ў праграму, а пацярпелая, верачы ў свой заробак, уносіла яшчэ большыя сумы. Акаўнт, з якога размаўлялі з жанчынай, аказаўся фэйкам.

Па дадзеным факце Віцебскі гарадскі аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па ч.4 арт.209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) КК. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

«Следчыя ў чарговы раз нагадваюць грамадзянам аб неабходнасці быць пільнымі. Не пераходзіце па падазроных спасылках і не ўстанаўлівайце іншыя прыкладанні», — дадалі ва УСК.

Звязда, 30 снежня 2021
 
Дата публикации:30.12.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:99
 
Ключевые слова:
Криминал Мошенничество Криптовалюта Віцебск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме