https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Горацкім раёне затрымана машына з 4 тонамі лому чорных металаў


Супрацоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Горацкага РАУС каля вёскі Коцелява затрымалі аўтамашыну «ГАЗ-53», у кузаве якой знаходзіўся металалом.
Супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што ўказаны метал належыць 45-гадоваму непрацуючаму жыхару раёна. Са слоў апошняга, лом чорных металаў ён збіраў на працягу лістапада-снежня мінулага года на прылеглых тэрыторыях. Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, у далейшым планаваў здаць яго ў пункт прыёму металалому з мэтай атрымання даходу.

Метал у колькасці 4020 кілаграмаў на агульную суму каля 1140 рублёў канфіскаваны. У адносінах да жыхара Горацкага раёна складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Матэрыялы будуць перададзены ў эканамічны суд Магілёўскай вобласці.

Па звестках УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама, у 2021 годзе супрацоўнікамі міліцыі вобласці канфіскавана 268 тон лому чорных і каля 24 тон каляровых металаў на агульную суму больш за 248 500 рублёў.

Сяргей Расолька
Звязда, 13 студзеня 2022
 
Дата публикации:13.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:116
 
Ключевые слова:
Криминал Металлолом
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме