«На 41-гадовага рабочага з Гомеля выйшлі аператыўнікі абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. Мужчына захоўваў дома ў гаражы і на дачы зброю і боепрыпасы, якія знайшоў падчас незаконных раскопак у месцах баявых дзеянняў часоў вайны. Усяго канфіскавалі 18 артылерыйскіх узрывальнікаў, тры ружэйныя гранаты, аскепкава-фугасныя і бранябойна-трасуючы артылерыйскія снарады, а таксама самаробны пісталет. Па выніках экспертызы ўсё прыдатна для выбухаў і стрэлаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Распачатая крымінальная справа за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў.
Звязда, 23 студзеня 2022