https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наркакур’ера затрымалі ў Брэсце


У Брэсце аператыўнікі затрымалі 22-гадовага наркакур’ера, паведамляе УУС аблвыканкама.
Падчас спецаперацыі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Брэсцкага аблвыканкама затрымалі ўраджэнца Маладзечна. У яго выявілі і канфіскавалі расфасаваны і гатовы для продажу пара-метылэфедрон. Агульны вага псіхатропу склаў 16,35 г.

«Аператыўнікі ўстанавілі, што малады чалавек на працягу апошніх трох месяцаў працаваў закладчыкам на адзін з інтэрнэт-магазінаў па продажы псіхатропаў, для чаго пражываў на здымнай кватэры ў абласным цэнтры. Падчас асабістага ператрусу наркакур’ера было выяўлена і канфіскавана 15 вырабленых закладак», — распавялі падрабязнасці ва УУС. Дома ў маладога чалавека аператыўнікі таксама канфіскавалі парашкападобныя рэчывы і фасоўкі з рэчывам расліннага паходжання, па якіх прызначаныя хімічныя экспертызы.

Следчымі дадзена прававая ацэнка дзеянняў фігуранта.

Звязда, 13 снежня 2021
 
Дата публикации:13.12.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:138
 
Ключевые слова:
Наркотики Криминал Маладзечна
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме