https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш за 600 працоўных месцаў прапануюць наймальнікі Мінска на кірмашы вакансій 16 снежня


Больш за 600 прапаноў аб працаўладкаванні чакае наведвальнікаў электроннага кірмашу вакансій з удзелам прадпрыемстваў сталіцы 16 снежня, паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 12.00 на сайце http://e-vacancy.by.

Суіскальнікі змогуць даведацца пра вакантныя месцы на такіх сталічных прадпрыемствах, як КУП «Мінская агароднінная фабрыка», ААТ «Керамін», ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «Белаўтамаз», УП «Мінскводаканал», УП «Спецкамунаўтатранс», УП «Рэмаўтадар Партызанскага» раёна Мінска«, ДП «Рамаўтадар Кастрычніцкага раёна Мінска», РУП «Белмедпрэпараты», Упраўленне механізацыі будаўнічага КУП «Мінскметрабуд» і іншых. Усяго абяцаюць больш за 600 вакансій.

Ва ўдзельнікаў кірмашу будзе магчымасць падрабязна азнаёміцца ​​з вакансіямі і ўмовамі працы, задаць пытанні, якія цікавяць, накіраваць рэзюмэ, атрымаць электронную кансультацыю і нават запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.

Пасля заканчэння мерапрыемства вакансіі будуць захаваны ў агульнарэспубліканскім банку вакансій на сайце http://gsz.gov.by/.

Звязда, 14 снежня 2021
 
Дата публикации:14.12.2021
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Рынок труда Электронная ярмарка вакансий Трудоустройство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме