Супрацоўнікамі міліцыі ўстаноўлена, што ўказаны метал належыць 45-гадоваму непрацуючаму жыхару раёна. Са слоў апошняга, лом чорных металаў ён збіраў на працягу лістапада-снежня мінулага года на прылеглых тэрыторыях. Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, у далейшым планаваў здаць яго ў пункт прыёму металалому з мэтай атрымання даходу.
Метал у колькасці 4020 кілаграмаў на агульную суму каля 1140 рублёў канфіскаваны. У адносінах да жыхара Горацкага раёна складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Матэрыялы будуць перададзены ў эканамічны суд Магілёўскай вобласці.
Па звестках УБЭЗ УУС Магілёўскага аблвыканкама, у 2021 годзе супрацоўнікамі міліцыі вобласці канфіскавана 268 тон лому чорных і каля 24 тон каляровых металаў на агульную суму больш за 248 500 рублёў.
Сяргей Расолька
Звязда, 13 студзеня 2022
Звязда, 13 студзеня 2022