https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На ўнутраным рынку Беларусі дастаткова харчовай сыравіны і тавараў


Аб гэтым заявіў 19-га студзеня першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.
Беларусь з 1 студзеня ў адказ на санкцыі ўвяла харчовае эмбарга на шэраг тавараў з дзяржаў, якія ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў адносінах да нашай краіны. У пераліку забароненых тавараў - свінні, мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, шэраг субпрадуктаў, мяса салёнае, у расоле, сушанае або вэнджанае, харчовая мука з мяса або мясных субпрадуктаў, малако і малочная прадукцыя (з некаторымі выключэннямі), агародніна, акрамя прызначанай для сяўбы, фрукты і арэхі, тлушч свіны і тлушч свойскай птушкі, тлушч буйной рагатай жывёлы, авечак або коз, лярд-стэарын і іншы жывёльны алей, каўбасы і аналагічныя прадукты, кандытарскія вырабы, соль і іншыя тавары.

На пытанне, ці не сутыкнецца беларускі рынак з няхваткай прадукцыі, Ігар Брыло адказаў: "У нас не тое што дастаткова сыравіны, яе намнога больш. На сёння ў нас больш за 400 найменняў цвёрдых і паўцвёрдых сыроў. Мы вырабляем у год каля 250 тыс. т такіх сыроў, а за мінулы год імпартавалі 1,4 тыс. т. Таму лічбы несупастаўныя, і нельга сказаць, што нехта нешта страціў. Павялічылася і лінейка мяккіх сыроў".

Ён таксама закрануў тэму імпартазамяшчэння мясной прадукцыі. "Напэўна, выклікаюць цікавасць перш за ўсё розныя прадукты - хамон і гэтак далей. Па выніках мінулага года мы завезлі ў краіну ўсяго толькі 20 т такога прадукту, а вырабілі каля 480 т. Таму на сталах будзе беларуская мясная прадукцыя, якая не ўступае імпартнай па якасці", - адзначыў першы намеснік міністра.

"Нашы перапрацоўшчыкі выпускаюць больш за 1,5 тыс. найменняў малочнай і 1 тыс. - мясной прадукцыі. І кожны год павялічваюць гэту лінейку", - звярнуў увагу прадстаўнік Мінсельгасхарча.

Сёння ў Мінску праходзіць Trade Dialog айчынных вытворцаў прадуктаў з прадстаўнікамі рэтэйлу і HoReCa (так званы сегмент гасціннасці, які аб`ядноўвае кафэ, рэстараны, турыстычны і гасцінічны бізнес.) "Адкрываем сваё". Арганізатары - МАРГ і часопіс "Продукт.ВУ". Галоўная тэма - імпартазамяшчэнне. У праграме мерапрыемства прэзентацыя і бізнес-дэгустацыя айчынных сыроў, а таксама мясных далікатэсаў. Па выніках дэгустацыі пройдуць прамыя перагаворы вытворцаў з прадстаўнікамі рэтэйлу і HoReCa. Запланаваны таксама круглы стол з удзелам прадстаўнікоў МАРГ і Мінсельгасхарча, у час якога будуць вырашацца тэхнічныя пытанні паскарэння працэсу імпартазамяшчэння.

"Асноўная мэта гэтага мерапрыемства - сабраць рэстаранны і гасцінічны бізнес, які працаваў з імпартнай сыравінай, і паказаць, наколькі смачныя нашы сыры і мясныя далікатэсы, наколькі шырокі асартыментны пералік, які мы выпускаем", - сказаў Ігар Брыло.

19 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:150
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Импортозамещение Евросоюз Санкции Эмбарго
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме