Сенатар прааналізавала кошты на тавары «спажывецкага кошыка» ў прадуктовых крамах і цэнаўтварэнне на лекавыя сродкі ў аптэках. Маніторынг быў праведзены ў аб’ектах гандлю прыватнай і дзяржаўнай уласнасцяў.
— Цэны на падкантрольную групу тавараў знаходзяцца ў межах дапушчальнага. Крытычных момантаў не выяўлена, — адзначыла парламентарый.
Ала Смаляк падкрэсліла, што некаторыя тавары і лекі не змянялі сваю цану на працягу апошняга часу. Больш за тое, на некаторыя прадукты перыядычна аб’яўляюцца зніжкі, дзейнічаюць распрадажы. Сенатар нагадала, што ў МАРГ дасягнута дамоўленасць з буйнымі гандлёвымі сеткамі аб «сацыяльных зніжках» на значныя тавары для ўразлівых катэгорый грамадзян.
— Гэты крок чарговы раз даказвае сацыяльную арыентаванасць нашай дзяржавы. Прыемна, што і прыватны бізнес яе таксама падтрымлівае, — падкрэсліла сенатар. — Кантроль за цэнамі будзе прадоўжаны. Ён арганізаваны для таго, каб абараніць інтарэсы найбольш уразлівых груп насельніцтва, прадухіліць неабгрунтаваны рост цэн, — нагадала Ала Смаляк.
Наталля Капрыленка
Звязда, 19 студзеня 2022
Звязда, 19 студзеня 2022