Супрацоўнікі АНіПТЛ Фрунзенскага РУУС Мінска пры сілавой падтрымцы сталічнага АМАП затрымалі двух работнікаў інтэрнет-магазіна па продажы наркотыкаў.
Пры мужчынах (46 і 36 гадоў) было знойдзена не менш як 55 г асабліва небяспечнага псіхаактыўнага рэчыва мефедрона. У іх кватэры знойдзены электронныя шалі, палімерныя пакеты, скруткі ізаленты, а таксама некалькі расфасаваных доз альфа-PVP.
У зробленых мужчынамі тайніках супрацоўнікі наркакантролю пры дапамозе кінолага ГУУС са службовым сабакам знайшлі скруткі з альфа-PVP. Міліцыя папярэдзіла дастаўку тавару пакупнікам.
Абодва мінчукі ўжывалі наркотыкі і раней былі судзімыя, у тым ліку за аналагічныя злачынствы. 46-гадовы фігурант правёў у месцах пазбаўлення волі больш за 20 гадоў.
Распачата крымінальная справа.
Звязда, 20 студзеня 2022